18 лютага 2026 года ў горадзе Мінску ў канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Васількоў шапатліваю моваю…”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
Навучэнец нашага каледжа Ксенжык Данііл Вітальевіч групы Т291-24 пад кіраўніцтвам выкладчыка Стоян Ліліі Паўлаўны таксама прыняў актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ даследчая работа Ксенжыка Данііла “Культура мовы і маўлення на сучасным этапе” была адзначана Дыпломам III ступені.
Усе ўдзельнікі конкурсу ў гэты дзень змаглі наведаць Музей (або выставачную экспазіцыю) пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечанага гісторыі беларускага мовазнаўства, жыццю і дзейнасці Якуба Коласа, а таксама багатай калекцыі беларускіх дыялектных слоўнікаў і рукапісаў.
Гэта мерапрыемства дало падставу яшчэ раз падкрэсліць важнасць даследаванняў моладзі ў галіне беларускай мовы і культуры. Кожны прысутны добра ўсвядомiў для сябе, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – гэта наш абавязак!





