21 лютага ў нашым каледжы панавала асаблівая атмасфера. З самай раніцы фае напоўнілася яркімі фарбамі і меладычнымі гукамі беларускай мовы. Навучэнцы, апранутыя ў нацыянальныя строі, сустракалі ўсіх, хто прыходзіў у каледж, знаёмілі з праграмай Дня роднай мовы.
У гэты дзень, калі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, у каледжы падрыхтавалі насычаную праграму. Кожны жадаючы мог атрымаць бэйдж "Я люблю беларускую мову", інфармацыйныя лістоўку і памяткі, а таксама прыняць удзел у захапляльнай гульні з магчымасцю выйграць салодкі прыз.
Дзень працягнуўся не менш цікава. У бібліятэцы каледжа разгарнулася выстава літаратуры на беларускай мове, дзе можна было пазнаёміцца з творамі класікаў і сучасных аўтараў. На пазнавальных перапынках дэманстраваліся відэафільмы, прысвечаныя беларускай культуры і мове.
Навучэнцы праверылі свае веды, напісаўшы дыктоўку "Роднае слова". У кабінеце беларускай мовы была арганізавана падборка выказванняў знакамітых пісьменнікаў, якія натхнялі на вывучэнне і захаванне роднай мовы.
Завяршыўся Дзень роднай мовы інтэрактыўнай гульнёй, у якой прынялі ўдзел навучэнцы дзьвюх груп. Гэта стала яскравым і запамінальным фіналам свята, які яшчэ раз падкрэсліў важнасць захавання і развіцця беларускай мовы.
Наш каледж прадэманстраваў, як можна цікава і пазнавальна адзначыць Дзень роднай мовы, прывіваючы любоў да нацыянальнай культуры і традыцый.





