г. Пинск , ул. Федотова, 36.
Режим работы:
с 8.00 - 21.00 выходной - воскресенье
access_time Режим работы: с 8.00 - 21.00 выходной - воскресенье
Версия для слабовидящих

Дарогамі Максіма Багдановіча

Дарогамі Максіма Багдановіча
11 Ноября 2026 Категория: Новости Просмотров: 12265

10 лістапада 2026 года у нашым каледжы адбылося завочнае падарожжа па беларускай літаратуры «Дарогамі Максіма Багдановіча», прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння класіка. Мерапрыемства, арганізаванае выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Л.П. Стоян, стала сапраўдным святам для навучэнцаў.

У святочна прыбраным кабінеце беларускай мовы і літаратуры навучэнцы прайшлі па жыццёвым шляху паэта, ад першых крокаў да апошніх дзён. Яны паслухалі чароўныя радкі яго паэзіі, даведаліся пра яго думкі, мары і клопаты.

На працягу занятку гучалі песні, музыка, вершы, цікавыя біяграфічныя звесткі. Асабліва ўразіла тэатралізаваная інсцэніроўка «Сустрэча Максіма Багдановіча з Ганнай Какуевай».

Навучэнцы і педагогі з глыбокім захапленнем далучыліся да багатай творчай спадчыны Максіма Багдановіча, адчуўшы боль і радасць яго жыцця праз яго бессмяротныя творы.