г. Пинск , ул. Федотова, 36.
Режим работы:
с 8.00 - 21.00 выходной - воскресенье
access_time Режим работы: с 8.00 - 21.00 выходной - воскресенье
Версия для слабовидящих

Дзень роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы

“Сэрцам роднага слова краніся!”

     

Родная мова пачынаецца з цябе!

 

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і навучэнцы!

21 лютага 2025 года ў нашым каледжы будзе праводзіцца Дзень роднай мовы. Прапануем вам прыняць актыўны ўдзел у спланаваных мерапрыемствах. Далучыцеся да тых, хто шануе і паважае роднае слова, лічыць беларускую мову сваёй роднай мовай.

 

 

План правядзення Дня роднай мовы 

 

Час і месца    правядзення

Назва мерапрыемства

 

08.00-08.45

1 паверх, фае

1.      1. Адкрыццё Дня роднай мовы: вітанне, знаёмства з планам дня, запрашэнне да  акцыі  “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”; выкладчыкам і майстрам  вытворчага навучання прапануюцца “Фізкультхвілінкі па-беларуску”, якія праводзяцца на вучэбным занятку.

2.Відэаролік “Пінск – старажытны і сучасны”.

3.Правядзенне апытвання сярод навучэнцаў каледжа “Веру не веру”.

08.45-18.00

бібліятэка

Знаёмства з кніжнай выставай “Не цурайся роднай мовы”, з выданнямі на беларускай мове, з творчасцю беларускіх майстроў слова.

9.30-9.40

1 паверх, фае

Пазнавальны перапынак: відэафільм “Лучезарность солнечной души”, прысвечанай  пінскай паэтцы Тамары Лазнюхі.

10.25-10.35

кабінет № 31

Квэст-гульня “Беларуская скарбонка”. Навучэнцы гр. Б121-24, Б122-24, Б123-24, Б161-24.

 

10.35-11.20

кабінет № 31

Пішам дыктоўку разам “Роднае слова”. Навучэнцы групы Т191-24.

11.20-11.30

1 паверх, фае

Пазнавальны перапынак:  мультыкацыйны відэафільм“Будзьма беларусамі” – гісторыя Беларусі за 5 хвілін.

12.15-12.35

1 паверх, фае

Пазнавальны перапынак:  відэафільм-рэклама “Смак роднай мовы”.

13.20-13.30

1 паверх, фае

Пазнавальны перапынак: відэафільмы з цыкла “Знакамітыя беларусы”: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі”.

14.15-14.25

1 паверх, фае

 

Пазнавальны перапынак:  відэафільм

“Пінск – жамчужына  Палесся”.

15.10-15.20

1 паверх, фае

Пазнавальны перапынак:  відэафільм “Знакамітыя беларусы: Рыгор Барадулін, Уладзімір Мулявін”.

16.05-16.15

кабінет № 31

Падвядзенне вынікаў квэст-гульні “Беларуская скарбонка”.

Падвядзенне вынікаў Дня роднай мовы.

Навучэнцы гр. Б121-24, Б122-24, Б123-24, Б161-24.

Адказны за правядзенне Дня роднай мовы

выкладчык беларускай мовы і літаратуры: Стоян Л.П.