Акцыя рэалізуецца ў перыяд з сакавіка 2019 года па снежань 2022 года.

  Мерапрыемствы акцыі праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:
    першы этап (адборачны) - ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага      гарадскога і рэспубліканскага падпарадкавання;
    другі этап (адборачны) - раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);
    трэці этап (адборачны) - абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу (акрамя ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання);
  чацвёрты (заключны) - рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.